Map Graph

Дом Максіма Гарэцкага (Горкі)

Дом Максіма Гарэцкага — будынак у г. Горкі, які размяшчаўся ў паўночнай частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе Агранамічная вуліца, 3. Тут у 1926—1928 гг. жыў беларускі пісьменнік М. Гарэцкі, які працаваў у акадэміі загадчыкам кафедры беларускай мовы, а таксама ягоны брат, геолаг і географ Г. Гарэцкі, фізік А. Афанасьеў, фізік М. Мышкін. За савецкім часам будынак быў уключаны ў «Збор помнікаў» і лічыўся помнікам драўлянага дойлідства. Згадваецца ён як помнік архітэктуры і ў кнізе «Памяць. Горацкі раён». Знесены ў сярэдзіне 2012 года.

Read article